Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 57 г. Гомеля
г. Гомель, ул. Осипова, 6
Приёмная тел.: 32-00-19
Бассейн тел.: 32-00-25
e-mail: school57@jdroo.by
Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Год малой родины














          





Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам, воспользовавшись виртуальной приёмной.

Внимание
Уважаемые посетители!

У нашей школы функционирует новый сайт. Переходите по ссылке ниже.

Наш новый сайт


 
Школа Активного гражданина
28.09.2020 20:21
     Продолжает работать республиканский проект Школа активного гражданина, благодаря которому учащиеся получают много полезных и интересных знаний. В минувший четверг ребята узнали интересные факты о белорусской государственности, правах и обязанностях граждан страны.




 
Пионерский КВИЗ
22.09.2020 17:33
     В субботу 19 сентября команда средней школы № 57 г.Гомеля приняла активное участие в пионерском квизе, проходившем в центре творчества детей и молодёжи Железнодорожного района г.Гомеля. В увлекательном противоборстве наша команда проявила себя достойно, завоевав 3 место!. Поздравляем наших пионерских лидеров!






 
Объявление!
Уважаемые посетители!

У нашей школы функционирует новый сайт. Переходите по ссылке ниже.

Наш новый сайт

 

Гордасць настаўніка — у вучнях

Гомельшчына

Умець многае рабіць сваімі рукамі — залог упэўненасці ў сабе. Створаная ўласным розумам і вырабленая сваімі рукамі рэч робіць чалавека дабрэйшым, больш гуманным і беражлівым.

Калі мы гаворым пра сваіх любімых настаўнікаў, звычайна прыгадваем настаўнікаў рускай мовы, матэматыкі, фізікі. А для навучэнцаў сярэдняй школы № 57 Гомеля адным з галоўных школьных настаўнікаў быў і застаецца настаўнік працоўнага навучання Валянцін Іванавіч Раманоўскі. Шмат каму са сваіх вучняў ён не толькі дапамог вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, але і стаў прыкладам сапраўднага мужчыны, працаўніка, майстра сваёй справы.


Валянцін Іванавіч нарадзіўся ў Клімавіцкім раёне на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння школы паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча электратэхнікі. А пасля службы ў арміі працягнуў навучанне ў політэхнічным тэхнікуме па спецыяльнасці “Тэхналогія зварачнай вытворчасці”. Сваю працоўную дзейнасць пачаў майстрам вытворчага навучання ў крычаўскім вучылішчы, а ў 1970 годзе трапіў на работу на завод “Гомсельмаш”.

Педагагічная дзейнасць, з якой пачаў Валянцін Іванавіч свой працоўны шлях, узяла верх, і ў 1980 годзе ён перайшоў працаваць майстрам вытворчага навучання ў Гомельскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 6 металістаў (цяпер аўтамеханічны каледж), скончыў завочнае аддзяленне Мазырскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці “Агульнатэхнічныя дысцыпліны і праца”. А ў 1990 годзе майстру прапанавалі перайсці на работу ў толькі што пабудаваную школу настаўнікам працоўнага навучання. Маючы за плячыма педагагічны вопыт, Валянцін Іванавіч пасля некалькіх дзён роздуму згадзіўся.

— Як настаўнік працоўнага навучання я павінен прывіць кожнаму дзіцяці першапачатковыя ўменні і навыкі ў галіне розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, — разважае педагог. — Неабавязкова, што вучань будзе займацца гэтым рамяством у будучыні і яно ляжа ў аснову выбранай прафесіі. Але набыты навык абавязкова спатрэбіцца яму ў жыцці, а можа, стане яго хобі і будзе прыносіць дадатковы даход.

Зараз на ўроках працоўнага навучання ёсць магчымасць праз праектную дзейнасць дакрануцца да элементаў народных промыслаў, вытокі якіх стагоддзямі не страчваюць сваіх традыцый і з’яўляюцца адным з праяўленняў нацыянальнай культуры. І Валянцін Іванавіч знайшоў такое рамяство. Ён арганізаваў у школе аб’яднанне па інтарэсах па дрэваапрацоўцы. Дзеці па сваёй прыродзе таленавітыя, а развіццё іх талентаў залежыць ад настаўніка. І наш педагог паставіў перад сабой задачу: выявіць дзіцячыя таленты, падтрымаць цікавасць, абу­дзіць думку, развіць індывідуальнасць кожнага навучэнца, навучыць яго самастойнай творчасці.

Той факт, з якім вялікім жаданнем вучні вырабляюць сувеніры і падарункі, афармляюць выставы сваіх творчых работ і ўдзельнічаюць у правядзенні свят, экскурсіях на вытворчасць і ў каледжы, можа стаць пацвярджэннем правільнасці выбранага настаўнікам падыходу. Калі вучні бачаць вырабы, зробленыя сваімі рукамі, вельмі ганарацца сабой. Ніводная выстава народных промыслаў у абласным цэнтры не праходзіць без работ Валянціна Іванавіча і яго выхаванцаў.

У майстэрні на ўроках працоўнага навучання кожны вучань ператвараецца ў чараўніка, які з кавалка дрэва стварае сапраўдны шэдэўр.

Найважнейшым кірункам работы на ўроках працоўнага навучання з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей цікавасці і схільнасці да рэкамендаваных відаў працы пры ўліку іх патэнцыяльных магчымасцей. А працоўнае навучанне — гэта важны і сацыяльна значны прадмет, накіраваны на сацыялізацыю і працоўную адаптацыю навучэнцаў. Дзякуючы таму, што на занятках вучні сутыкаюц­ца і з іншымі прадметамі — з той жа, напрыклад, гісторыяй, фарміруецца агульная педагагічная каманда.

У аснову працоўнага навучання і прафесійнага самавызначэння тут закладваецца дзейнасць, накіраваная на практычнае засваенне асноўных прафесійных кампетэнцый. Засвойваючы ўвесь тэхналагічны працэс апрацоўкі драўніны (зняцце кары, ручная апрацоўка сталярным інструментам, шліфоўка і дэкаратыўнае аздабленне вырабаў), навучэнцы праз практычную дзейнасць набываюць працоўныя і прафесійныя навыкі.

— Для кожнага настаўніка высокія вынікі яго вучняў і выпускнікоў — самая вялікая ўзнагарода, — кажа Валянцін Іванавіч. — Я з гордасцю магу сказаць пра маіх вучняў, што іх працавітасць, творчасць і асабісты прыклад дапамагаюць новым пакаленням навучэнцаў знайсці свой шлях у жыцці.


 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 83.

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования